Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
ландыш м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, Кісялеўскі, ЖС, Мат. Гродз., Бялькевіч, ГЧ, Мат. апыт.), лантыш м. — Рэч. (ЛАБНГ), ландуш м. — Верхнядзв., Шум., Лаг., Мсцісл., Хоц. (ЛАБНГ), лантуш м. — Маг. р., Глыб., Тал., Светлагор. (ЛАБНГ, СПЗБ, Кісялеўскі), лануш м. — Гродз. р., Маз. (Кісялеўскі, ЛП), гландыш м. — Навагр., Кругл., Нараўл. (ЛАБНГ), гладыш м. — Смален. р. (Кісялеўскі), бялёнчык м. — Дзятл. (Мат. Гродз.), званочкі мн. — Нясв. (ЛАБНГ), зязюлька ж. — Гом. р. (Кісялеўскі), падхвартушнік м. — Жытк. (ТС), касачнік м. — Паст. (ЛАБНГ), краспак м. — Віц. р. (Кісялеўскі, ЭПБ, Ластоўскі), цім'ян м. — мясц. (Ластоўскі), тымянка м. — мясц. (Ластоўскі), сабачы язык — Гродз. р. (Кісялеўскі), вбучы ягады — Маг. р. (Кісялеўскі), канвалія (канвалея) ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Верас, Шаталава, ЭПБ, Ластоўскі). Лугавы чай, гл. Лазаніца. Ляскаўка, гл. Смалёўка. Майнік Невялікая расліўа з мяцёлкай белых кветачак на версе сцябла з двума лісткамі. майна ж. — Стол. (TC), маніца ж. — Навагр. (Сцяшковіч, ЭСБМ), кулгнка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.), култа ж. — Гродз. р. (Кісялеўскі), сярдзёчнік м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), гарэлачка ж. — Карэл. (Мат. Гродз.), камяш'чка ж. — Ельск. (ЖС), пёрац м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), зиицавы (заяччыя) ягады — Маг. р. (Кісялеўскі), заячча зёлле — Гродз. р. (Кісялеўскі), заячча кроў — Гом. р. (Kiсялеўскі), сакалтыя ягады — Смален. р. (Кісялеўскі). Маліна камяністая, гл. Касцяніцы. Маркоўнік Буйная расліна з дробнымі белымі кветачкамі, сабранымі ў парасонікі, якія ўтвараюць агульны парасон на версе разгалінаванняў сцябла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбўчы, зййцавы, камяшчка, падхвартўшнік, раслі^а, цімян
14 👁
 ◀  / 658  ▶