Старонка 154
◀ / 658 ▶
зулін шчавер — Стол. (ЛП), салавейкаў шчавер — Маз. (ЛП), варабейкаў шчавер — Петр. (ЛП), жураўлёў шчавер — Лельч. (ЛП). Клевяшчына Расліна з перыстым лісцем і белымі кветкамі ў складаных парасоніках. клевашчына ж. — Маг. р. (Кісялеўскі), клевашчыца ж. — Маг. р. (ЭСБМ), клевешчыца ж. — Віц. р. (Каспяровіч). Крапінец Невялікая расліна з выцягнутай мяцёлкай дробных густа-сініх кветачак на вяршыні парасткаў. Крапінец звычайны: зязюльчыны ручнікі — Гродз. р. (Кісялеўскі, Верас, ЭПБ), надсаднік м. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭПБ), крапінец м. — Маг. р. (Кісялеўскі). Крапінец гаркаваты і чубаты: вераднік м. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭПБ), малыя козлікі — Мін. р. (Кісялеўскі, ЭПБ), шчэпа ж. — Смален. р. (Кісялеўскі, ЭПБ). Крываўнік, гл. Святаяннік. Купальнік, арніка Расліна з аранжава-жоўтымі буйнымі кветкамі, падобнымі да рамонкаў. купальнік м. — Гродз. р., Мін. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі), купалка ж. — Пух., Чэрв. (СПЗБ), цітун лясны — Гродз. р. (Кісялеўскі), пералёт м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), касцян м. — Гродз. р., зах.-пал. г. (Кісялеўскі), буквіца ж. — Гродз. р., зах.-пал. г. (Кісялеўскі, ЖС, СПЗБ, Верас), арнік (гарнік) м. — зах.-пал. г., Верхнядзв., Брасл. (Кісялеўскі, СПЗБ, Ластоўскі), букаўка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.), тур м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), заячча капуста —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 658 ▶