Старонка 152
◀ / 658 ▶
Зуброўка Травяністая расліна з вузкім лісцем і мяцёлкай трохкветкавых каласкоў на тонкай сцябліне. зуброўка ж. — Гродз. р., Маг. р., Гом. р. (Кісялеўскі, Верас, Сцяшковіч, ЭПБ), жуброўка ж. — Ваўк. (СПЗБ), зубрава трава — зах.-пал. г. (Кісялеўскі, ЭПБ), цяпалоць ж. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭПБ), тураўка ж. — мясц. (ЭПБ). Іван-ды-мар'я, гл. Братаўка. Іван-чай, скрыпень Буйная расліна з вузкімі лістамі на сцяблінах і мяцёлкай ружовых кветак на іх версе. залётнік м. — Гродз. р. (Кісялеўскі, Верас, ЭПБ), сінавод м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), скрыпель м., скрыпень м. — Маг. р., Смален. р. (Кісялеўскі), скрыпнік м. — Маг. р., Смален. р. (Кісялеўскі), скрыпун м. — Смален. р. (Кісялеўскі), баравое зелле — Гродз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ), дзікая фіялка — Смален. р. (Кісялеўскі, ЭПБ), палявая ляўконія — Мін. р. (Кісялеўскі). Кадзіла Рэдкая невысокая духмяная расліна з буйнымі белаcapружовымі кветачкамі пад лісцем верхняй часткі сцябла. лясная табака — мясц. (ЭПБ). Казлабарод Расліна з кошыкамі жоўтых шматлікіх кветак на высокіх голых сцяблах. казялок м. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭПБ), казелак м. — Віц. р., Маг. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч). Калган, гл. Дуброўка. Каменнік, гл. Бурачок.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶