Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Галадок Невялікая расліна з зеленавата-шэрым лісцем i сцяблом з дробнымі непрыкметнымі кветкамі на канцах галінак. Галадок шматгадовы: мурышка ж. — Вілен. p. (Кісялеўскі, ЭПБ), паркун м. — Вілен. p. (Кісялеўскі, ЭПБ), грымотнік м. — Гродз. p. (Кісялеўскі, ЭПБ), сівёц баравы — Мін. p. (Кісялеўскі, ЭПБ), дзівана ж. — Вілен. p. (Кісялеўскі). Галадок аднагадовы: галадок м. — Гродз. p., Маг. p. (Кісялеўскі), муравёц м. — Маг. p. (Кісялеўскі, ЭПБ). Гарычка Невялікая расліна з цёмна-сінімі кветкамі ў пазухах верхніх спалучэнняў лісця. гарычка ж. 'гарычка лёгачная' — Гродз. p. (Кісялеўскі), цюльпан лясны 'гарычка лёгачная' — Гродз. p. (Kiсялеўскі), саколлі пералёт 'гарычка крыжападобная' — Мін. p. (Кісялеўскі), пералётнік м. — Жытк. (Мат. Гом.), боцікі мн. — Уздз. (Мат. мін.-мал.), каўтуннік м. 'гарычка багновая' — Маг. p.- (Кісялеўскі), буцікі мн. 'гарычка лёгачная' — Маг. p. (Кісялеўскі), гарчак м. 'гарычка багнавая' — Смален. p. (Кісялеўскі), таўстушка ж. 'гарычка крыжападобная' — Маг. p. (Кісялеўскі), бздзюжнік (біздзюжнік) м. — Лельч. (ЛП). Гваздзік, гл. 1.7. Гваздзік. Герань, журавельнік Расліна з глыбока раздзеленым лісцем i ружовымі, чырвонымі i ліловымі буйнымі кветкамі. геранія ж. — Маг. p. (Кісялеўскі), юрань ж. — Сен. (Каспяровіч), юранія ж. — мясц. (Ластоўскі), грабёлькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ббцікі, бўцікі, грымбтнік, каўтўннік, паркўн, сакбллі, таўстўшка
4 👁
 ◀  / 658  ▶