Старонка 142
◀ / 658 ▶
пасмертнік м. — Жытк. (ЛП), бяссмертнік м. — Жытк., Петр. (ЛП), пераворатнік м. — Лельч. (ЛП), падбел м. — Лельч. (ЛП), каменны цвяток — Стол. (ЛП). Бядрынец Духмяная расліна з дробнымі кветкамі, сабранымі ў складаныя шматпрамянёвыя парасоны. бядрынец м. — Мін. р., Маг. р. (Кісялеўскі), бедранец м. — мясц. (Насовіч), едранец м. — зах.-пал. г., Маладз. (Мат. мін.-мал., Кісялеўскі, ЭПБ, Ластоўскі), ядрынец м. — Гродз. р., зах.-пал. г. (Кісялеўскі), бярджынец м. — мясц. (ЭПБ), беджанец м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), бранец м. — Гродз. р., Маг. р. (Насовіч, Кісялеўскі), бронец м. — мясц. (Насовіч), варанец м. — Гродз. р., Уздз., Жытк. (ТС, Мат. мін.-мал., Кісялеўскі), пятрушка — Маг. р. (Кісялеўскі), пастарнак ж. — Маг. р. (Кісялеўскі), перац м. — Мін. р. (Кісялеўскі), балотні кроп — Жытк. (ЛП), маркоўнік м. — Стол., Петр. (ЛП), дзягель м. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), дзянгель м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), аныш (ганыш) м. — мясц. (ЭСБМ). Бялюк Невялікая расліна паўднёвага захаду Беларусі з вузкім лісцем і белымі кветкамі на тонкіх кветаножках, сабранымі ў мяцёлку або гронку. вяночнік м. — мясц. (Ластоўскі), білюк м. — мясц. (ЭПБ). Бяссмертнік, гл. Цмен. Вагавік, гл. Ясколка. Вапнаўка Рэдкая шарападобная разгалінаваная расліна з белымі кветачкамі ў мяцёлцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶