Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Ятрышнік Расліна з плямістым лісцем i бэзава-фіялетавымі, pyжовымі або жоўтымі кветкамі ў коласападобным суквецці. зязюлька ж. — Гродз. p., Мін. p., Маг. p. (Кісялеўскі, Bepac, ЭПБ), зяўзюлька ж. — Мёр. (ЖС), зязюлькі мн. — усх.-маг. г., Хойн. (ГЧ, Насовіч), зяўзюльнік м. — Петр., Лельч. (ЛП), кукулька ( кукулка) ж. — Мін. p., Маг. p., Чач. (Мат. Гом., Кісялеўскі, Шатэрнік), кукаўка ж. — Вілен. p. (Кісялеўскі, ЭБ, ЭСБМ), кукушка ж. — усх.-маг. г., Смален. p. (Кісялеўскі, Шатэрнік, Мат. апыт.), зязюліны слёзы, зязюльчыны слёзы — Гродз. p., Маг. p. (Kiсялеўскі, Bepac), зязюліны ручнічкі (зовзуліны ручнычкы) — Стол. (НЛ), падарак зязюлін — Гродз. p. (Кісялеўскі), ручка чортава — Маг. p. (Кісялеўскі), бджжа ручка — Маг. p. (Кісялеўскі), каталія ж., канвалія лугавая — Мін. p. (Кісялеўскі), зелле чырвонае — Гродз. p., зах.-пал. г. (Кісялеўскі, Bepac, ЭБ), салёп м., салёпны корань — Гродз. p. (Кісялеўскі), камані'чнік (каманшнік) м. — Маг. p. (Кісялеўскі), язвёжнік м. — Віц. p. (Кісялеўскі, Ластоўскі), сардэчнік (сярдзёчнік) м. — Гродз. p. (Кісялеўскі), таўкан м. — Гродз. p. (Кісялеўскі), таўкун м. — мясц. (ЭБ), чымярыца ж. — Стол. (ЛП), любжа ж., любша ж. — зах.-бран. p. (ЭСБМ). 1.4. ЛЯСНЫЯ ТРАВЯНІСТЫЯ РАСЛІНЫ Агаткі Невялікая расліна, зростак белых або ружаватых кветачак якой на невысокай кветаножцы нагадвае каціную лапку. агаткі мн. — агульн. (Мат. апыт.), гаткі мн. — Пух. (Мат. мін.-мал.), багаткі мн. — Мядз. (ЖС), загиткі мн. — Навагр. (ЛАБНГ), аўдулькі мн. — Маг. p. (Кісялеўскі, ЭПБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аўдўлькі, загйткі, зовзўліны, каманічнік, кукўлка, кукўлька, кукўшка, кўкаўка, рўчка, таўкўн
10 👁
 ◀  / 658  ▶