Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
р., Маг. p., (Кісялеўскі, Шатэрнік, ЭПБ), зябра палявая — Віц. p. (Кісялеўскі). Чысцяк Невялікая расліна з адзіночнымі залаціста-жоўтымі кветкамі i мясісгым бліскучым лісцем; цвіце ранняй вясной. градаўшк м. — Стол. (ЛП), сардэчнік м. — Петр. (ЛП). Шалфей Расліна з буйнымі духмянымі кветкамі ў верхавінкавых коласападобных суквеццях i простым ці перыстым лісцем. шалфёй м. — Віц. p. (Кісялеўскі), шалве'й м. — мясц. (Ластоўскі), шальві'я ж.,шальвея ж. — Гродз. p., зах.-пал. г. (Кісялеўскі), шалфея ж. — Гродз. p. (Верас), шальва ж. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), шаўлюга ж. — Ельск. (Мат. Гом.), дужэц м. — Гродз. р. (Кісялеўскі, Верас, Ластоўскі), жаўрэц м. — Віц. р. (Кісялеўскі, ЭПБ). Шпажнік, гладыёлус Рэдкая расліна з мечападобным лісцем i пурпуровымі або пурпурова-фіялетавымі, зрэдку белымі кветкамі ў коласе. шпажнік м. — Маг. p. (Кісялеўскі), шпатнік м. — Маг. p. (Кісялеўскі), зрочнік м. — Гродз. p. (Кісялеўскі), цыбулька ж. — Вілен. p. (Кісялеўскі, ЭБ), часнок палявы — Віц. p. (Кісялеўскі), кульчыбер м. — Гродз. p. (Кісялеўскі, ЭБ, ЭСБМ). Шпергель, гл. Свінакроп. Шчаўе Расліна з сакаўным лісцем, якое мае кіслы смак. шчаўе (шчаўя, шчаўё) н. — паўн.-зах. з., цэнтр. з., усх.маг. p., Гом. p., Вілен. p. (ЛАБНГ, СПЗБ, Кісялеўскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цыбўлька, шалвей, шальвія
3 👁
 ◀  / 658  ▶