Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Хрэн Расліна з вялікім шчыльным цёмна-зялёным лісцем i тоўстым мясістым коранем, які выкарыстоўваецца як прыправа. хрэн м. — агульн. (СПЗБ, СЦБ, ТС, ЖС, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.), хрэнь м., — Астр., Гродз., Дзятл., Ганц. (СПЗБ), ахрэн м. — Пух. (СЦБ). Цвінтарэй Расліна з ярка-ружовымі кветкамі ў мяцёлчатых, як шчыток, суквеццях i з прадаўгаватым завостраным лісцем. цвінтарэй м. — Гродз. p., Маг. p., Навагр. (Кісялеўскі, Сцяшковіч, Bepac, Насовіч), цвінтарэя ж., цвінтарыя ж. — Маг. p. (Кісялеўскі), цвінтарэйка ж. — Вет. (Мат. Гом.), цэнтиура (цынтаўра) ж. — усх.-маг. p., Гом. p., Мёр., Рэч. (Мат. Гом., ЖС, Кісялеўскі, Бялькевіч), цынтаўрыя ж. — Гродз. p. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ), цынтурыя ж., цынтура (цэнтура) ж. — пераважна паўднёва-заходняя частка паўн.зах. з., Вілен. p. (СПЗБ, ЖС), тысячнік м. — мясц. (ЭПБ, ЭБ), залататысячнік м. — Лоеў., Смален. p. (Мат. Гом., Дабравольскі), тысёнчык м. — Свісл. (Шаталава), сардэчнік (сярдзе'чнік) м. — Віц. p., Гродз. p. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Bepac, ЭПБ, ЭБ), чараўш'к м. — усх.-пал. p., Гродз. p. (Мат. Гом., Кісялеўскі), смачдк м. — Жытк. (TC), гарычка ж. — Гродз. p. (Кісялеўскі), гарчыца ж. — Мін. p. (Кісялеўскі), первянёц м. — Гродз. p. (Кісялеўскі), цервянёц м. — Гродз. p. (Кісялеўскі). Цімафееўка Расліна з дробнымі кветкамі, сабранымі ў мяцёлку. цімафёеўка ж. — паўн.-зах. з., Гродз. p., Гом. p., Браг. (СПЗБ, ЖС, Мат. Гродз., Мат. Гом., Кісялеўскі, Мат. апыт.), цімахвёеўка ж. — Мёр. (ЖС), цімафёйка ж. — Гродз. р., Мін. р., Маг. р., Мёр. (ЖС, Кісялеўскі), цімахвёй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сярдзечнік, цынтўра, цынтўрыя, цэнтйўра, цэнтўра, чараўшк
5 👁
 ◀  / 658  ▶