Бераст, вяз грабалісты
Дрэва або куст з цёмна-шэрай глыбока патрэсканай карой, багатай дубільнымі рэчывамі.
бераст м. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.), берасціна ж. — Слон., Стол., Маз. (ТС, ГЧ, Мат. апыт.), берасцінка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.), бярэсціна ж. — Паням. р. (ЛАБНГ, Сцяцко), ільм м. — Навагр., Клім. (ЛАБНГ), ільма ж., ільма ж. — паўн.-зах. з., спарадычна Віц. р., Маг. р. (ЛАБНГ, Ластоўскі), ільміна ж. — Віц. р., Маг. р., Глыб., Докш., Барыс. (ЛАБНГ, СПЗБ), ільмак м. — усх.-маг. р., Пух., Ганц. (ЛАБНГ, Бялькевіч, СПЗБ, Кісялеўскі), ільмінь м. — Чашн., Барыс. (ЛАБНГ), ільмён м. — Барыс. (СПЗБ), ілім м. — Пол., Мсцісл., Акц. (ЛАБНГ), лём м. — усх. з., пераважна Гом. р., Брасл. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Кісялеўскі), лімак м. — Ельск. (ЛАБНГ), лімень м. — Маз. (ЛАБНГ), ляміна ж. — Шум.. Віц., Бярэз., Стаўб., Раг., Бабр., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ), яльменіна ж. — Докш. (СПЗБ), ільмачына ж. — Ганц. (СПЗБ), вяз м. — Гродз. р., Лаг. (Верас, Варлыга), габ м. — Гродз. р. (Цыхун).
Брэднік, вярба казіная
Дрэва з роду вярбовых з гладкай зеленавата-шэрай карой на парастках.
брэднік м. — Маг. р., Смален. р., Лаг. (Кісялеўскі, ЭПБ), брэд м. — Лаг. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Станкевіч), броднік м. — Віц. р. (Каспяровіч), брод м. — Смален. р. (Дабравольскі), брадзініна ж. — Каспяровіч), вярба казіная — мясц. (ЭПБ).
Бяроза
Лісцёвае дрэва з белай карой
бяроза ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Верас, Кісялеўскі, Бялькевіч, Дабравольскі, Сцяшковіч, Шаталa-
87 👁