Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
рыжак м. — Маг. p., Гродз. p. (Кісялеўскі), рыжуха ж. — Беластоц. p. (СПЗБ), лён рыэісы — Маг. p. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ). Салодка Расліна з галінастым ці апушаным сцяблом i клейкім лісцем, кветкі якой сабраны ў гронку або суквецце; мае плод у выглядзе бобу. лакрычнік м. — мясц. (ЭПБ), лакрыца ж. — мясц. (ЭПБ, ЭСБМ), лакірыца ж. — мясц. (ЭСБМ), салодкая грызь — мясц. (Станкевіч). Сардэчнік Расліна з рассечаным лісцем i ружовымі ці пурпуровым! кветкамі ў пазухах лісця; сцябло мае чырванаваты колер. сардэчні/с (сярдзе'чнік) м. — Верхнядзв., Мёр., Астр., Навагр., Дзятл., Петр., Жытк., Вілен. p., Латгал. p. (СПЗБ, ТС, ЛП, ЖС, Сцяшковіч), сардэчнік лугавы — Петр. (ЛП), пустырнік м. — Верхнядзв., Леп., Смарг., Слон., Хойн., Вілен. p. (СПЗБ, ГЧ, Мат. апыт.), глухая крат'ва — Mar. p. (Кісялеўскі), глуха крапіва — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), шанта ж. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі). Свербігуз Расліна з зубчастым лісцем, усыпаным бародаўкамі, i ярка-жоўтымі кветкамі. свербігуз м. — віц.-маг. г. (Кісялеўскі, Каспяровіч), мятлік м. — Маг. p. (Кісялеўскі, ЭСБМ). Светнік Расліна з прадаўгаватым лісцем i ружовымі кветкамі, сабранымі ў мяцёлку; мае галінастае шурпатае сцябло
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кратва, сардэчнііс, сярдзечнік
3 👁
 ◀  / 658  ▶