(СПЗБ), крывоўнік м. — паўн.-зах. з., Вілен. р., Гарад. (СПЗБ), кроўнік м. — Лаг. (СЦБ), божае чало — Стол. (ЛП), чалавечнік (чалавешнік) м. — Лельч. (ЛП), марочнік (марошнік) м. — Лельч. (ЛП, СПЗБ), бяльменчык м. — Стол. (ЛП), тоя ж. — Лельч. (ЛП), грызнік м. — Буда-Каш. (Мат. Гом.), гаркаўка ж. — Мсцісл. (Бялькевіч), ёдавая трава — Латгал. р. (СПЗБ).
Пакрывец, анхуза
Расліна, сцябло якой пакрыта шорсткімі валаскамі, з сіне-фіялетавымі кветкамі і прадаўгаватым лісцем.
валовы язык — Гродз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ, ЭСБМ), заячая салата (заячы салат) — Гродз. р. (Кісялеўскі,ЭПБ, ЭБ), мядоўка ж. — Гродз. р., Пін. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ, ЭСБМ), мядоўніца ж. — Стол. (ЛП), чарвечнік м. — Петр. (ЛП).
Палын, чарнобыль
Высокая расліна з перыстым лісцем, якая мае моцны пах і горкі смак.
палын м. — асн. мас. г., зах.-пал. г., Вілен. р., Латгал. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЖС, Кісялеўскі, Насовіч, Бялькевіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Верас, Сцяшковіч, Растаргуеў, Мат. апыт., ЭСБМ), палынь ж. — пераважна зах.-пал. г., спарадычна ўсх. з., Смален. р. (ЛАБНГ, Кісялеўскі), палынка ж. — Смален. р. (Кісялеўскі), пялын м. — Паст., Воран., Гродз. р. (ЛАБНГ), пялун м. — спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Мат. мін.-мал., Сцяшковіч, Шаталава), быльнік м. — Докш., Барыс., Гл., Акц., Петр., Лельч., Карэл., Ветк. (ЛАБНГ, Мат. Гом.), быльняк м. — Браг. (Мат. Гом.), бульнячча н. — Лоеў. (ЛАБНГ), блошнік (блішнік) м. — Брэсц., Драг., Лун. (ЛАБНГ, ДСБ), касталом м. — віц.-маг. г. (Кісялеўскі, Каспяровіч), сухалом м. — Маг. р. (Кісялеўскі), кнаторжнік м. — Віл. (СЦБ).
74 👁