Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Здрасьцьвя. У беларускіх каталіцкіх вёсках яго надта ня любілі. Калі гэткае прывітаньне сказаў чужы, няведамы чалавек, дык яго абыходзілі маўчком. А калі сказаў яго нейкі свой тутэйшы непаважны чалавек, дык на ягонае Здрасьцьвя яму насьмешліва адказвалі: «Алі толькі-ж ні ў хаця» або «Выйдзі за ўгол», быццам гэты чалавек сказаў, што ён хоча на сваю патрэбу. 5. Калі хто часамі, прышоўшы ў хату, казаў прывітаньне Дзень добры, дык яму жартам адказвалі: «У сенцах вёдры», быццам ён пытаўся «Дзе вёдры?». 6. Добры вечар, адказ Добры вечар, казалі на прывітаньне ўвечары. Дзеці ці моладзь, на прывітаньне Добры вечар, адказвалі часам жартам Дарыць нечым або Добра біў, добра енчыў. 7. Суседзі й блізкія знаёмыя віталіся між сабой найчасьцей словамі Як маішся? Як маіціся? Адказвалі: Дзякуй. Часам нейкі жартаўнік заміж Дзякуй, адказваў прыказкай — Як робім, так і маім. 8. Пры раньнім прывітаньні гутарлівыя суседкі часта давалі й свае дадаткі: Як маіціся? Ці жывы й здаровы? Ці дужы, ці дасужы? Ці добра спалі, ці лёгка ўсталі? А да дзяцей: Ці суха ўсталі? 9. Як маіціся? Жонка ці звонка? Дзеткі ці гудуць, кашку ці ядуць? — гэткія дадаткі бываюць да прывітаньня гаспадара Калі жонка крычыць «звонкам, дык нечым нездаволеная, ёсьць нейкія нястачы. Калі дзеткі весела гудуць, дык напэўна кашкі пад'елі. 10. Калі чужы чалавек прыдзе ў хату, скажа прывітаньне й стаіць ля парогу, тады гаспадар ці гаспадыня, адказаўшы на прывітаньне, дадае: Ідзі далі, сядзь у нас. Калі гаспадары скажуць толькі Ідзі далі, але не папросяць сесьці, дык госьць гумарыстычна дадае: Я й так далёка. 11. Калі госьць, увайшоўшы ў хату, застане сям'ю за ядой, ён кажа: Сыць вам, Сыць Божа, Сыць у застольле, або Сыць. Гаспадары адказваюць: Дзякуй! Проша да нас на сьніданьня (на абед, на падполудзінь, на полудзінь, падвячорак, вячэру). Госьць дзякуе. 12. Часам госьць ці гаспадар жартам прыкіне: Просім ядзім, а падойдзіш — ложкай у лоб дадзім. 13. Калі ў хату зойдзе дзеўка ў пачатку яды, дык гаспадыня жартуе: Твая сьвякроў яшчэ дужа! А калі пад канец яды, дык якна кажа: Твая сьвякроў нядужа, хутка памрэ. А калі дзяцюк зайдзе ў хату у часе яды, дык гаспадыня кажа: Твая цешча яшчэ дужая! (калі ў пачатку яды). Калі-ж пад канец яды — Твая цешча ледзь дыхае, зараз памрэ. 14. Пры абедзе прыказваюць шмат жартаўлівых прыказак. Калігосьць, на запрашэньне гаспадара на абед, адмаўляецца, бо толькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паделі, сямю
2 👁
 ◀  / 133  ▶