Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Я табе пакажу, дзе ракі зімуюць. Прыказваюць, калі пагражаюць пакараць ці адпомсьціцца. 1700. Я табе з таго сьвету буду прыяць. Абяцаньне ўміраючага. — «Калі вы, дзеткі, будзіця жыць у згодзя, дык я вам з таго сьвету буду прыяць». 1701. Я такі поп, што бяру й боб. Прыказвае прадавец тавараў, калі заміж грошы ў лік платы бярэ рознае збожжа. 1702. Ятроўка — радоўка. Ятроўкі мусяць зараўня працаваць у гаспадарцы або па радоўцы. Ятроўка — братняя жонка. 1703. Ячніца, аўсяніца, — будзя добрая трасяніца. Жартуюць, быццам старац, які іншых пацераў ня ўмеў, гэтак маліўся Богу за статак. 1704. Яшчэ чэрці на кулачыкі ня біліся. Кажа той, хто ўстаў надта рана, яшчэ да 12-ай гадзіны ночы. Ёсьць такое вераньне, што чэрці, пакуль разойдуцца з сваіх зборышчаў, дык б'юцца на кулачкі. А разыходзяцца яны, калі певень а 12-ай гадзіне запяе. 1705. Я як п'ян, дык капітан, а як прыцьвіражуся, дык і сьвіньні баюся. Прыказка п'янаму рызыканту. 1706. Я яму пакажу па чым хунт ліха! Пагроза ў будучыні няпрыемнасьцямі. 1707. Я яму йізыка ні завяжу. Няма магчымасьці забараніць яму гаварыць няпраўду. 1708. Я яму пазьбіваю рогі. Пагроза супыніць ліхадзейства. 1709. Я яму ўтну рогі. Пагроза абясшкодзіць нечыя благія намеры. ПРЫВІТАНЬНІ Й АДКАЗЫ НА ПРЫВІТАНЬНІ 1. Добры дзень ці Дабрыдзінь кажуць пры спатканьні ці прышоўшы ў хату. Адказваюць на гэта: Добры дзень або Дабрыдзінь. Старыя часамі адказвалі Наздароўя. 2. Пахвалёны Езус, адказ На векі, было пашыранае па каталіцкіх вёсках пры канцы XIX стагодзьдзя, уводжанае ці не каталіцкімі манахамі. 3. Hex бэндзя похвалены Езус Хрыстус, адказ На векі векаў, аман, сталі заводзіць у беларускіх каталіцкіх вёсках польскія ксяндзы. Але на працягу першых двух дзесяткоў гадоў XX стагодзьдзя, як старое рэлігійнае прывітаньне, гэтак і новае польскае сталі выводзіцца. 4. Здраствуйце, гэтае расейскае прывітаньне стала ўводзіцца прыканцы XIX й пачатку XX стагодзьдзяў расейскімі ўрадоўцамі й праваслаўнымі сьвятарамі. У беларускай вымове зь яго паўстала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, пян, пянаму
13 👁
 ◀  / 133  ▶