605. Пост не мост: аб'ехаць можна. І. Цішчанка, 1970, Астр. 8.2.29.
606. Уласаў дзень — каровінае свята. «ШМ», № 2.
607. Каля Уласа сем марозаў: тры да Уласа, адзін на Уласа і тры пасля Уласа. «ШМ», № 2.
608. На Казіміра зіма памірае. Л. Войшэль, 1961, Гродз. 13.10.13. а) На Казімера зіма ўмёра. Fed., 143; Сцяшк., 599, Воран.
609. На Мацея зіма (дарога, зямля) пацее. Czeczot, 116; Tyszk., 437; Шпил., Бел., 184; Hoc, 88; Dybow., 13; Берман, 37; Дуб., 42а; Fed., 174.
610. На Мацея зіма слабее. Dybow., 184.
611. На Мацея дарога пацее, на саракі дрэвы адпушчаюцца, на Аляксея рыба хвастом лёд ламае, а на благавешчанне прылятаець бусел. Берман, 37.
612. Няхай Касьян прыплюшчыць свае вочы і не глядзіць ні навошта. Добр., Смол., 45.
613. На Яўдокі голы бокі. Радч., 247.
614. На Яўдокі намнуць бокі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
615. На Рыгора зіма ідзе ў мора. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
616. На саракі пайшла зіма да ракі. М. Грынблат, 1972, Лаг.
617. На саракі ў адзін дзень сорак марозаў. Сержп., 72.
127 👁