592. Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, то на Юр'я наесца вол травіцы. Сцяшк., 617, Зельв.; М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
593. Калі на грамніцы певень не нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол не наесца травіцы. Athen.
594. Як на грамніцы адліга — з ураджаю будзе хвіга. «ШМ», № 2.
595. Стрэчанне — палавіна зімы. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
596. Стрэчанне святое лета сустракаець. Нос., 156.
597. Стрэчанне — зіма з летам страчаецца. М. Грынблат, 1927, Тур.
598. Масленіца — палізуха: сыр і масла палізала. Добр., Смол., 45.
599. Масленка з блінамі, а пост з грыбамі. Бяльк., 139, Краснап.
600. Будзе масленка, будзе ля пупа красненька. К. Кабашнікаў, 1973, Бых. 8.73.73.
601. Масленіца-пакатуха, працянісь-ка ты да духа. Добр., Смол., 45.
а) Масленка, палізуха, працягніся, масленка, хоць да духа. Раст., 276. Вар.: Раст., 191.
602. Масленка, бела вутка, казала вясна: буду, да не хутка. Раст., 157.
603. Прышоў месяц-лізун. Tyszk., 423; Нос., 139; Pietk., 376; Янк., Дыял., I, 219, Глуск.
604. Пост падняў хвост, а мне масленіца. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
140 👁