579. На Новы год хавай скот. С. Бахмет, 1969, Астр.
580. На Новы год ясна, будзе ў гумне цясна. Сах.; Н. Падафалава, 1951, Дуніл. 13.10.40.
581. Святое Васілля — людзям красілля. Бялък., 434, Краснап.
582. На Новы рок прыбудзе дня на зайчын скок. «ШМ», № 1. Вар.: А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24.
583. Трэшчы не трэшчы, ужо мінулі вадахрэшчы. Fed., 325.
а) Трэшчы не трэшчы, прашлі вадахрэшчы — не к ражству, а к Пятру. Раст., 59.
584. На вадохрышча чарцей з вады выганяюць. Сержп., 71.
585. На святога Ігната зіма багата, а Ігнат грамніцам рад. «ШМ», № 2.
586. Грамніца — зімы палавіца. Czeczot, 116; Tyszk., 437; Нос., 29; Dybów., 9.
а) Грамніцы — палавіна зіміцы. Крапіва, 248; К. Кабашнікаў, 1960, Кап. 8.1.57; А. Ліс, 1965, Смарг.; Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.28.
587. Грамніцы — скідай рукавіцы. М. Грынблат, 1973, Круп.
588. Грамніца — хлеба палавіца, зімы трэцяя часць. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
589. На грамніцы трэба, каб было хлеба палавіца, а пошару — траціна. Мат., 175.
590. На грамніцы нап'ецца пятух вадзіцы. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
591. На грамніцы можна пеўню напіцца. Сах.
134 👁