в) Увосень і верабей піва варыць. 1961, Брасл. 13.9.5. г) Увосень і ў вераб'я піва. Я. Шмыгіна, 1965, Навагр. 13.10.2. 483. Па восені і ў кошкі ляпёшкі. Дуб., 47. а) Па восені і ў кошкі ляпёшкі і ў вераб'я піва. Нос., 128: 1961, Кап. 13.9.5. 484. Увосень і грач — багач. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 485. Красна восень снапкамі, а зіма ўмалотам. Рапан., 222. 486. Увосень давай карове, што есць, а ўвесну, што ёсць. Янк., Дыял., I, 221, Глуск. а) Увосень карове давай, што есць, а зімой, што ёсць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 487. Кастрычнік зямлю балоціць, а лес дык залоціць. «ШМ», № 11. 488. У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі. «ШМ», № 11. 489. Не цяпер па грыбы хадзіць, да ўвосені, як будуць радзіць. Fed., 118. 490. Калі грыбна, дак і хлебна. Шпил., 182; Нос., 63; Dybow., 12; Дуб., 26. 491. Калі грыбна, то не хлебна. Fed., 119. 492. Калі родзяць грыбы, то і жыта зародзіцца. Fed., 118. 493. Час не чакае. Сержп., 132. 494. На ўсё трэба час. Fed., 64. 495. Час на час не ўдаецца. Сержп., 134. Вар.: Нос., 17.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
148 👁