410. Мокры год будзе, калі вольха раней распусцілася за бярозку. Л. Салавей, 1972, Мядз.
411. Як зязюля скажа «ку-ку», тады сей на цэлу руку. М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2.
412. Калі запяець удод, тады сей боб. Дуб., 30.
а) Калі вясною запяець удод, тады сей боб. Tyszk., 436; Шпил., Бел., 182; Нос. 63; Dybow., 182.
б) Удод — сей боб. Ляцкий, 48.
413. Касцеры сталі лятаць — пара жыта сеяць. Дуб., 28; Нос., Слов., 249.
414. Што летам народзіцца, тое зімой прыгодзіцца. Махнач, 24.
а) Што летам калосіцца, усё зімой згодзіцца. А. Ліс, 1957, Міёр.
415. Лета на зіму працуе. Fed., 163.
а) Лета на зіму, а зіма на лета працуюць (працуе). Нос., 75; Калянд., 1921; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.3.13. Вар.: Гут., 139; Ахрым., 38.
416. Летні дзень зіму корміць. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
417. Летні дзень за зімовы тыдзень. Махнач, 24. Вар.: Я. Кіслік, 1966, Іў. 13.10.26.
а) Летні дзень — на зімнюю нядзелю. М. Бекіш, 1965, Шчуч. 13.10.1.
418. Летні дзень — рок. Fed., 163.
419. Не поле родзіць, а лета. Сержп., 83.
420. Летам нагою, а зімою рукою. Fed., 163.
а) Што ўлетку нагою, узімку рукою. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24. Вар.: Сержп., 140; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
149 👁