395. Мокра ў маі — будуць пышныя караваі. Гут., 142. Вар.: Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 396. Будзе дождж у маі — будзе ўраджай на двары. Сцяшк., 582, Вайк. 397. Дождж у маі — будзе хлеба на гультаі. Fed., 175. 398. Палі, май, то будзе жыта, як гай. Сержп., 72. 399. Настаў май да й прыкмячай. Сержп., 72. 400. Як у маі суха, то падцягвай бруха. Сцяшк., 618, Бераст. 401. Ай, ай, месяц май, не халодны, дык галодны. Сах. 402. Майская трава галоднага корміць. М. Малочка, 1960, Староб. 8.1.56. 403. Майская травіца нібы маладая дзявіца. М. Малочка, 1960, Староб. 8.1.56. 404. У маю мароз — не будзе раёў. «ШМ», № 5. 405. Май зямлю грэе, а сіверам вее. «ШМ», № 5. 406. Па маі яшчэ на печы сядзі. С. Бахмет, 1975, Мінск. 407. Май — і пад кустом рай. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. а) У маі, як у раі. 1961, Брасл. 13.9.5. 408. Сей смела, калі ў саду бела. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 409. Када на елкі шышкі стануць красныя, а на сасне зялёныя — сей ячмень. Добр., Смол., 136.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
148 👁