388. У травень будзь мужык управен. А. Ліс, 1968, Мсцісл.
389. Май: каню (валам) сена дай, а сам на печ уцякай. Tyszk., 437; Шпил., Бел., 183; Нос., 76. Вар.: Киркор, 237; Fed., 75, 377; Дуб., 34.
а) Вот май — валам дай, а сам на печку ўцякай. Берман, 41.
б) Май, май! Валам дай ды й на печ уцякай. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
в) Калі май, гані валы ў гай, а сам на печ уцякай. У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4.
г) У май каню сена дай і сам на печ удзірай. Гильт., 287, Дзісен. п.
д) Месяц май: сена каню дай, а сам на печ палязай. Ром., Бел., I, 301.
е) Бывае май, што коням сена дай, а сам на печ уцякай. Крачк., 89.
390. Май халодны — не будзеш галодны. Сержп., 83.
391. Калі май халодны, дык год хлебародны. Сцяшк., 595, Шчуч.
392. Мокры май — жыта, як гай. Берман, 39; Сержп., 83. Вар.: Fed., 175; Pietk., 377.
а) Мокры май — будзе жыта, нібы гай. Шкляр, 135; М. Грынблат, 1974, Пух.
б) Як дождж ідзе ў май, то будзе жыта, як гай. М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2.
393. Май дажджлівы — год урадлівы. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
394. У маі дождж — на ніве рож. 1961, Брасл. 13.9.5. Вар.: Н. Падафалава, 1953, Дуніл. 13.10.23.
а) У маі дождж — будзе сена і рож. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
165 👁