Увосень плача, хто на вясну скача. Ляцкий, 47. Вар.: Г. Гумоўская, 1965, Пліс. 13.10.40; Ахрым., 54; Сцяшк., 614, Смарг. 342. Вясна вочы крадзе. Г. Карачун, 1967, Клецк. 13.10.14. 343. Увесну не прыслухайся, што баліць. Янк., Дыял., I, 221. Глуск. 344. Не лічы кветачкі вясною, а палічы ягадкі восенню. Махнач, 24. 345. Вясна красна, хоць галадна. Ляцкий, 6. а) Прыгожа вясна, ды галадна. Сах. 346. Вясною вераб'і піва робяць. Fed., 326. 347. Хто мае корм, у таго вясна позняя, хто не мае — ранняя. Берман, 36. 348. Вясна не мясна, а восень не малачна. Нос., 13. 349. Хоць вясна сухая, але восень мясная. Ляцкий, 53. 350. Увясну кораб вады, ды коўш гразі, а ўвосень коўш вады, ды кораб гразі. Дуб., 64; Нос., 13. а) Вясною лыжка вады — капля гразі, а восенню капля вады — лыжка гразі. Л. Корсак, 1961, Acin. 13.9.11. б) Вясною вядро вады, а лыжка балота, а ўвосені лыжка вады, а вядро балота. Ляцкий, 6. в) Вясною вядро дажджу, а ложка гразі, а восенню ложка дажджу, а цэбар гразі. Fed., 333. г) Вясною цэбар вады — ложка гразі, а восенню ложка вады, а вядро гразі. Fed., 333. 351. Вясной зверху пячэ, а знізу марозіць. «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў), 13 мая 1971 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
189 👁