352. Вясною i качка — прачка. Л. Царанкоу, 1960, Мінск 13.92. Вар.: Fed., 242.
353. Вясною лес адзенецца, а восенню нявесь гдзе падзенецца. Нос, 13.
354. Вясною лісток, увосень сучок. Ляцкий, 6.
355. Як асінка затрасецца, тады волік напасецца (нап'ецца). Dybów., 184; Fed., 10; Сцяшк., 616, Гродз.
356. Вясна — маці, а лета — бацька. Крачк., 88.
357. Вясна-красна багата цвятамі, а лета — снапамі. A. Гурскі, 1960, Кап. 8.1.51.
358. Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі. Ахрым., 36. Вар.: Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.1024.
359. Вясна кветкамі багата, а восень з пірагамі ў хату. Ахрым., 25.
360. Вясна красна цвятамі, а восень пладамі. /. Старасценка, 1960, Карм. 13.3.29.
361. Вясной i удод запяе. Рапан., 216.
362. Які сакавік, такі красавік. Tyszk., 437; Dybów., 192; Hoc, 194.
363. У марце зіма не гніе, у апрэлі трава не расце. Берман, 36.
а) У сакавіку зімы не гоне, a ў красавіку трава не расце. А. Гурскі, 1961, Барыс. 8.1.63.
364. Hi ў сакавіку вады, ні ў красавіку травы. «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў), 13 мая 1971 г.
365. Ноччу трашчыць, a ўдзень плюшчыць. М. Грынолат, I960, Cip.
165 👁