315. Студзень хаты студзіць — рана гаспадароў будзіць. «ШМ», № 1.
316. Январ — як вар. 1961, Брасл. 13.93.
317. Студзень мяце — ліпень залье. Шкляр, 57; «ШМ», № 1.
318. Студзень імглісты — мокры год, студзень халодны — позняя вясна i дажджлівае лета. Шкляр, 57.
319. Калі ў студзені дажджы — дабра не жджы. Шкляр, 57; У. Януковіч, 1973, Докш.
320. Калі ў лютым трываюць сталыя марозы — лета гарачае. Шкляр, 67.
321. Люты халодны i сухі — жнівень гарачы. Шкляр, 67.
322. Які дзень першага лютага — такія i астатнія. Шкляр, 67.
323. У лютым востры мароз — кароткая зіма. Шкляр, 67.
324. Пытаецца люты, ці добра абуты? Нос, 142; Dybów., 17; Fed., 168; Сах; Калянд., 1925; A. Ліс, 1955, Смарг.
а) Люты пытае, ці абуты? Fed., 168; Т. Багдзевіч, 1965. Шчуч. 13.10.5; I. Цішчанка, 1970, Астр. 8.2.29.
б) Люты — ці добра ногі абуты? Ром., Бел., I, 300; Сержп., 139.
в) Пытаецца люты, ці мае добрыя буты? Антоп., 1960 13.8 3.
г) Люты, ой люты, ці добра ногі абуты? Ляцкий, 19.
д) Прыйшоў люты — пытаецца, ці добра абуты; прыйшоу марац — прымарозіў палец. Бялък., 255, Міласл.
325. Люты наробіць плюты. Fed., 168.
326. Люты раніцай таргуе, а вечарам гаруе. Рапан., 223.
67 👁