Зіма, як казна, свае возьме. А. Гурскі, 1910, Мін. 301. Зіма на лета робіць, а лета на зіму. Fed., 355. Вар.: Кранковский, 83; Шейн, II, 476, Свянц. п. 302. Усё зімою згадзіцца, што ўлетку ўрадзіцца. Fed., 355. a) Зімой згодзіцца, што па лету родзіцца. Сержп., 85. 303. Зімой ідзе дзела не к яйцу, а к каўбасе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.329. 304. Зіма — свякруха, лета — матачка. М. Грынолат, 1974, Валом. 8.74.82. 305. Зіма вялікае горла мае. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. а) Зіма з вялікім горлам — усё паесць. Fed., 355. б) У зімы рот вялікі. Рапан., 229. 306. Зімой конь каня зесць. Ром., Бел., I, 297. 307. Я зімою з'ем хлеб i з свіннёю. Fed., 355. a) Зімою хлеб можна з'есці i з свіннёю. Pietk., 400. 308. Якая зіма, такое лета. Fed., 355. 309. Зіма снежная — лета дажджлівае. Янк. М., 56. 310. Як зіма марозна, а вясна цяпленька, то й азіміна i ярына харашэнька. Kolb., 472, Пін. п. 311. Зіма ўцякае цёмнымі начамі. Шкляр, 67. 312. Колькі лет, столькі зім. Дуб., 29. 313. Студзень — году пачатак, a зіме — палавіна. Ахрым., 53. 314. Студзень зямлю студзіць. 1961, Брасл
Дадатковыя словы
грынблат, зем, зесці
35 👁