300. Зіма, як казна, сваё возьме. А. Гурскі, 1970, Мін.
301. Зіма на лета робіць, а лета на зіму. Fed., 355. Вар.: Крачковскі, 83; Шейн, II, 476, Свянц. п.
302. Усё зімою згадзіцца, што ўлетку ўрадзіцца. Fed., 355.
а) Зімой згодзіцца, што па лету родзіцца. Сержп., 85.
303. Зімой ідзе дзела не к яйцу, а к каўбасе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
304. Зіма — свякруха, лета — матачка. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
305. Зіма вялікае горла мае. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
а) Зіма з вялікім горлам — усё паесць. Fed., 355.
б) У зімы рот вялікі. Рапан., 229.
306. Зімой конь каня з'есць. Ром., Бел., I, 297.
307. Я зімою з'ем хлеб і з свіннёю. Fed., 355.
а) Зімою хлеб можна з'есці і з свіннёю. Pietk., 400.
308. Якая зіма, такое лета. Fed., 355.
309. Зіма снежная — лета дажджлівае. Янк. М., 56.
310. Як зіма марозна, а вясна цяпленька, то й азіміна і ярына харашэнька. Kolb., 472, Пін. п.
311. Зіма ўцякае цёмнымі начамі. Шкляр, 67.
312. Колькі лет, столькі зім. Дуб., 29.
313. Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна. Ахрым., 53.
314. Студзень зямлю студзіць. 1961, Брасл. 13.9.5.
180 👁