ПОРЫ ГОДУ. ЧАС. НАРОДНЫ КАЛЯНДАР 288. Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка. Янк. М., 56; Т. Новак, 1973, Ельск. 13.10.71. 289. Жураўлі ляцяць нізка — зіма ўжо блізка. Янк. М., 56. 290. Зіма дзіравая не бывае. М. Грынблат, 1974, Пух. 291. Як зіма без марозу, так вясна без шкоды не абайдуцца. Fed., 355. 292. Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена. Мін.Мал., II, 1974, 187, Пух. 293. Зімою абрыдзіць нос абціраючы, а ўлетку абрыдзіць вароты адчыняючы. Fed., 355. 294. Зімовы дзянёк, што камароў насок. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; Шкляр, 57. 295. Зімою сонца свеціць, ды не грэе. М. Бандарэнка, 1966. Маз. 13.3.29. 296. Зіма цёплая — сіроцкая. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 297. Зіма — ліха, а без зімы яшчэ горш. Сержп., 140. 298. Зімовая дарога — запамога. Сержп., 138. 299. На адным палазку зіма едзе. Ляцкий, 22.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
172 👁