222. Куды варона ляціць, туды яна і глядзіць. Ром., Зап., III, 222. Вар.: С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
223. Адна варона з кола, другая на кол. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
224. Сарока шчакечыць — гасцей кажыць. Нос., 154; Дуб., 56.
а) Сарока шчабеча — госця жджэ. Fed., 272.
б) Сарока шчабеча — госць будзе. Ляцкий, 39.
225. Недарам сарока шчабятала, гасцей казала. Нос., 96. Вар.: Нос, Слов., 108.
226. Калі зязюля закуе на голае дзерава, то будзе голад. Fed., 355.
227. Кукавала зязюлька на голы лес: не возьмець дзеўкі ані бес. Крэмнеў.
228. Кукуля кукуе, што свайго гнязда не мае. Мін.-Мал., 1970, 162, Пух.
229. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае. Махнач, 24; Сцяшк., 597, Іў.
230. Як ячмень высыпаў — салавей удавіўся. К. Кабашнікаў, 1973, Бых. 8.73.73.
231. Салавей пяе, да хлеба не дае. Сержп., 46.
232. Не вялік кулік, ды ўсё ж такі птушка. Ахрым., 42.
233. Знаець кулік свае балота. Нос., 50.
234. Цалаваў каршун курачку да апошняга пёрушка. І. Хаўратовіч, 1951. Кругл. 13.8.4.
159 👁