б) Ад малой іскры сыр-бор загараецца. Ром., Зап., III, 228; Ахрым., 19.
125. Ад іскры і вада можа загарэцца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
126. Хто агонь хапае, той пальцы абсмале. Сах.
127. Хто ў агонь ідзець, той згарае. Сах.
128. Агонь агня не гасіць. Fed., 7.
а) Агня агнём не загасіш. Fed., 7.
129. Не падкладай агню ў салому. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.
130. Агню ў шапцы не носяць. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.
131. Хто ў вагонь дуець, той вочы не засыпіць. Сах.
132. Пажар чарнілам не зальеш. Ахрым., 46.
133. Ад гарачыні і камень трэскаецца. М. Дуброўскі, 1956, Лельч. 13.3.29.
134. Не вер, бо то звер, калі не ўкусіць, то спужае. Pietk., 390.
135. Воўка ногі кормяць. Czeczot, 115; Нос., 14; Ром. Зап., I, 216; Дуб., 8; Fed., 341; Pietk., 351; Сержп., 9; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; 1961, Кап. 13.9.9; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2; В. Брычакоў, 1960, Карм, 13.3.29.
а) Воўка ногі жывяць (гадуюць). Fed., 341; Янк., 180; Сцяшк., 583, Навагр.
136. Ваўка зубы кормяць. Шейн, II, 474; Fed., 341.
140 👁