111. Вада агню не таварыш. Булг., 177. 112. Вада і агонь — усяму сіла. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 113. Не бойся ваўка, а бойся агня. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 114. Не гуляй з агнём, Дуб., 39. 115. З агнём жартаў няма. Fed., 7. 116. З агнём ліхія жарты. Сержп., 6. 117. З агнём не жартуй і вадзе не вер. Ахрым., 31; І. Хаўратовіч, 1951. Кругл. 13.8.4; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 118. Хто іграе з агнём, дайграецца да попелу. Махнач, 24. 119. Агонь — найстрашнейшы злодзей. Fed., 7. 120. Агонь горш за злодзея: злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь нічога. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. а) Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь і тое забярэ. Fed., 357. Вар.: Piełk., 354. б) Ад злодзея вуглы застануцца, а ад агню нічога. Сержп., 6. 121. Агонь начыста прыбярэ. Сержп., 6. 122. Агонь адмсціцца, як яго ўквеліш. Fed., 7. 123. Пагана іскрына поле ўпальвае, а сама гіне. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 124. З малой іскры бываець часам вялікі пажар. Нос., 157. а) З малой іскры вялікі агонь бывае. Fed., 123.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
169 👁