2747. Утэды — тады (польск. wtedy).
2749. Гавораць, калі даводзіцца доўга чакаць абяцанага. Пар. рус.: Русский час — с днем тридцать; деревенский месяц — с неделей десять (Даль, 329).
2750. Трубалёт — камінар, а таксама збяднелы, той, хто разарыўся, «вылецеў у трубу».
2752. Ражкі — ад ражок, музычны інструмент.
2753. Пра рослаўцаў, жыхароў Рослаўскага п. Смаленскай губ.
2754. У Насовіча вашчыла — зборшчык вашчыны.
2756. Зямец — пчаляр.
2757. Сэнс: такіх многа. «Відаць, там вельмі пашыранае імя» (Czeczot, 111). Аб папулярнасці гэтага выслоўя можна меркаваць па таму, што «Гаўрыла з Полацка» было адным з псеўданімаў паэтэсы Цёткі.
2759. Як мяркуе Насовіч, тут водгук на частыя войны, пабоішчы ў раёне Мсціслаўля (Нос., 80). Але гэта малапераканаўча. Больш верагодна — недасечаныя, недалупцаваныя (панамі-прыгоннікамі); звычайнае ў гэтым жанры пасмейванне.
2760. Відаць, водгук на значную міграцыю.
2761. Дубровінцы — жыхары Дуброўны, мястэчка б. Аршанскага п. Магілёўскай губ. (зараз райцэнтр Віцебскай вобл.); шышы — свавольнікі. У Даля (Слов., IV, 636) шыш — нячысты, сатана, бес.
2762. Расна — мястэчка Магілёўскай губ. (зараз — вёска ў Горацкім р-не).
2763. Выхваленне сваёй вёскай (в. Баброўня Скідальскага р-на).
2764. Сяляне в. Ваўкалата Докшыцкага р-на таўклі бульбу і пяклі каржы з мукой, а хлеб не пяклі.
2765. Пра жыхароў в. Вітахмо Докшыцкага р-на.
2771. Відаць, падсмейванне з былой беднасці нясвіжчан. Хіжы — тут: шустры, паваротлівы. «Во паглядзі, які Іван хіжы: у яго ўжэ сена на зіму хваціць» (З нар. сл., 51, І. Лепешаў, Шчуч.).
2772. Мір — мястэчка ў Мінскай губ. (цяпер г. п. Карэліцкага р-на). Было вядома сваім аўчынным і гарбарным рамяством, якім займаліся пераважна мясцовыя татары. Насмешка з мірскіх рамеснікаў.
2775. Мянушка гродзенцаў па асаблівасці іх гаворкі — канчатках назоўнікаў множнага ліку на -э, -е (валэ, гадэ, лясэ, паяске). Прыкметныя асаблівасці гаворкі суседзяў заўсёды параджалі жартоўныя празванні, прымаўкі, нават прыпеўкі:
Не хадзіце, дзеўкі, замуж
У панізоўскае сяло:
Не па-нашаму гавораць —
Цэпела, цыгун, цало.
Зап. А. Емяльянаў у Віцебскім р-не. Тут пра такую фанетычную з'яву, як цоканне, якое яшчэ дзе-нідзе захавалася на Віцебшчыне і Смаленшчыне.
2777. Адэльск — мястэчка ў б. Гродзенскай губ. (цяпер г. п. у Гродзенскім р-не).
2778. Назвы вёсак у Мсціслаўскім р-не.
2779. Пра жыхароў б. Ушацкай вол. Лепельскага п. Віцебскай губ. (цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Але магчыма, што прымаўка новая і звя-
97 👁