Сяброўства. Варожасць. Суседства. Гасціннасць 1213. Падухваласць — тут: нахабства. 1246. Г. зн. хлебам, пачастункам (папка — хлеб, з дзіцячай лексікі), а не просьбаю (шапкаю). 1248. Яднаны — сапраўдны, верны. 1250. Шпілеўскі тлумачыць скрыты сэнс прыказкі як бяссілле ворагаў (Шпил., 178). 1253. Пагожаны — зміраны, улагоджаны, упрошаны (ад згода). 1271, 1272. Падсусед — кватарант, той, каго пусцілі на часовае пражыванне да сябе ў хату. 1279. Сэнс: не ўмешвайся ў чужыя справы. «Не сунь носа ў чужое проса» (тлум. збіральніка). 1294. «Гэта прыказка цалкам характарызуе беларускую гасціннасць» (Шпил., 178). 1311. Падмазка — кавалачак сала, якім падмазваюць скавараду. 1322. Паставец, ставец — стол, а таксама кожная асобная страва, што змяняецца на стале. 1323а. Трахтаваць — частаваць. 1349. Упадчываць — частаваць. 1352. Найменшаму дастанецца хутчэй (Fed., 133). 1386—1388. Серада лічылася посным днём. Тут: выбачэнне за беднае частаванне. Пятніца была другім посным днём на тыдні. А вялікі пост цягнуўся сем тыдняў, аж да вялікадня. 1401. Набаклажыць — наліць у баклагу, невялікую двухдонную бочачку са шпунтам. 1407. Жур — густы аўсяны кісель; гушча. 1443. Чэрап — чарапок, асколак глінянай пасудзіны. 1454. Вор — тут: двор, хлеў. 1465—1469. Прыкметы-прадраканні на гасцей. 1472. Касціць — ганьбіць. Беднасць. Жабрацтва. Багацтва. Сацыяльна-маёмасная няроўнасць 1498—1500. Дурата — тут: цемра, непісьменнасць. 1518. Загуна — загана. 1520. Нуда — тут: беднасць. 1525. Пол — шырокі памост, нары, спальнае месца ў даўняй сялянскай хаце. 1529. Пра долю сялян-эмігрантаў з дарэвалюцыйнай Беларусі. 1556. Зусім бедны: ні сабакі, ні кошкі, ні пеўня. 1558. Так гавораць пра збяднелага чалавека (Шпил., 185). 1567. У скупкі — у скупога; у неткі — у таго, што нічога не мае. 1569. Набітніца — вадзяны пухір або мазоль на нагах. Гаварылася таму, хто вяртаўся з няўдалага торгу, кірмаша, палявання і г. д. (Fed., 194). 1576а. Вор — торба, мех. 1599—1602. Суцяшэнне ў беднасці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁