Старонка 548
◀ / 560 ▶
537. Клябаня — плябанія, сядзіба ксяндза. 543. Гудзіць — лаяць, абгаворваць. 554а. Парахвія — парафія, прыход, акруга, якую абслугоўвае адзін свяшчэннік; ніжэйшае звяно царкоўнай арганізацыі. 557. Пацеры — тут: малітвы. 602. Бароніць — тут: забараняе. 605, 606. Уладыка — архірэй, вышэйшы царкоўны чын. 624. Намёк на непрыстойныя паводзіны пападдзі. 626. Альвар — пачатковы падручнік лацінскай мовы, складзены езуітам Альварасам (Нос., Слов., 5). 631. Плеш — маецца на ўвазе танзура ў ксяндза (лац. tonsura — стрыжка), выгалены кружок на макаўцы, знак прыналежнасці да каталіцкага духавенства. 643. Паланамар — панамар (грэч. paramonarios — паслугач), царкоўны дзячок. 645. Алтарысты — касцельны служка. 652. Гл. таксама 560. Чыноўніцтва. Начальства. Казна. Падаткі. Хабарніцтва 653. Ваявода — правіцель, дзяржаўца пэўнай адміністрацыйнай адзінкі (воласці, павета) Вялікага княства Літоўскага. У Стараж. Русі — галава горада. 654. Камісар — з часоў Вялікага княства Літоўскага ўрадавая асоба, якая выконвала тое або іншае дзяржаўнае даручэнне. 655. Стан — тут: паліцэйскі павятовы ўчастак; пры́стаў — паліцэйскі чын, вышэй за яго па чыну быў іспраўнік. 657. Станавы — начальнік стану, паліцэйскі чын; міравы — суддзя па дробных справах. 658. Цітул, тытул — ганаровае званне, называнне па чыну, годнасці. 659. Столак — лаўка, услончык. 663. Пры пераважаючай непісьменнасці дарэвалюцыйнага сялянства пісар (у валасным праўленні) быў вялікай, важнай фігурай на вёсцы. Сваім становішчам пісар часта злоўжываў, жывучы за кошт сваіх «кліентаў». 664. Ісар — асабовае мужч. імя (яўр.). 665. Каламар — чарніліца. 667. Дзяк — тут: тое, што і пісар; чыноўнік, сакратар установы, прыказа ў Стараж. Русі. Пар.: Быть тому так, коли пометил дьяк. (Даль, Слов., I, 439). 697. Піўнічы — пасада сярод панскай чэлядзі, півавар. 704. Новы начальнік больш патрабавальны. 706. На месца, якое вызвалілася, заўсёды знойдзецца чалавек. Месца — тут: пасада. 709—712. Гл. папярэднюю заўв. 724. Пра таго, хто працівіцца волі начальства. 740. Кука — тут: хабар. 755. Акцыдэнцыя — хабар. 761. Вырачка — выгада. 764. Тлумач. Шэйна — «ніякая справа без выдаткаў не абыдзецца» — уяўляецца нам недакладным. Прыказка гэта больш намякае на хабар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 560 ▶