Іншыя скарачэнні
АІМЭФ — Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР
б.— былы
бел.— беларускі
вар.— варыянт
вобл.— вобласць
вол.— воласць
воп.— вопіс
гл.— глядзіце
губ.— губерня
зап.— запісаў (запісала)
заўв.— заўвага
л.— ліст
п.— павет
пар.— параўнайце
спр.— справа
студ.— студэнт
сш.— сшытак
ф.— фонд
ПРЫРОДА, ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ, ПРАЦА
Прырода, яе стыхіі і з'явы.
Жывёльны і раслінны свет
1—3. У гэтых прыказках дадзена народная ацэнка зямлі як асновы існавання і дабрабыту селяніна. «Зямля — маці», «маці-зямля», «маці сыра зямля» — звычайныя і пастаянныя эпітэты ў фальклоры ўсходніх славян. Часта гучаць як павучанне для моладзі.
6—10. Зямля сялянскіх надзелаў у сваёй большасці, як у часы прыгону, так і пасля скасавання яго, была благой, малаўрадлівай. Уся лепшая зямля, аб якой селянін мог толькі марыць, засталася ў руках паноў. Аб якасці глебы сялянскіх палеткаў і мары аб добрай зямлі і складзены гэтыя прыказкі і прымаўкі.
10. Касцяць — паскудзяць. Касціць — брудзіць, пэцкаць, выпаражняцца (Нос, Слов., 331). Другое тлумач.: псаваць без патрэбы (З нар. сл., 125, Мсцісл.).
11, 12. Народныя прыкметы-назіранні над з'явамі прыроды. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра час канчатковага ачышчэння зямлі ад снегу і яе праграваня пасля першай навальніцы.
15. З народнай касмаганічнай легенды пра паходжанне балот. Па даўніх перакананнях-павер'ях усё ліхое на зямлі народжана чортам. Гл.: Богдан., 131—132.
Кархавенне — харкавінне, выхарканая макрота.
16. Балацюк —— відаць, «гаспадар» балота, чорт (з нар. дэманалогіі).
17. З усходам сонца звычайна пачынаўся працоўны дзень селяніна. Большасць прыказак і прымавак пра сонца таму ў той або іншай ступені звязана з сялянскай працай і яе плёнам.
22. Шпара — шчыліна.
27. Тут табу паказваць на сонца пальцам. Відаць, адзін з перажыткаў даўняга культу сонца. Пазней пачала ўжывацца і ў пераносным сэнсе: не пярэч вялікім валадарам, высокаму начальству, бо гэта можа наклікаць бяду. Ідэалогія класавага грамадства.
29. З народнай метэаралогіі прыказка-прыкмета пра надвор'е (гл. таксама 31, 39, 40, 42—44 і інш.).
30. Тлумачэнне Насовіча: «Гавораць жартам пра таго, хто, захапіўшыся шчаслівымі абставінамі, не прыслухоўваецца да карысных парад і прапаноў» (Нос., 64).
94 👁