2760. Мсціслаўцы не ўміраюць на сваёй лаўцы. Нос., 80. 2761. Дубровінцы — шышы. Нос., 38. 2762. Расна пірагамі красна. Нос., 146. 2763. Баброўня нікому не роўня. Мат., 179, Скід. 2764. Ваўкалатцы — таўчонікі. Л. Малаш, 1975, Докш. 2765. Вітахомцы — селядцы. Л. Малаш, 1975, Докш. 2766. У Мінску беражыся, за кішэню дзяржыся. Сержп., 88. 2767. Яшчэ сягонні ў Пінску не была. Fed., 234. 2768. Анно што з Пінска прыехаў. Fed., 234. 2769. Як ехаў да Пінска, кідаў лупінска, а як ехаў з Пінска, то збіраў лупінска. Fed., 234. 2770. Слуцакі — мацакі, аднак і нясвіжцы не палахліўцы. В. Санько, 1969, Слуцк. 2771. У Нясвіжы людзі хіжы, салому таўкуць, бліны пякуць, сена смажуць, бліны мажуць. Нос., 20; Дуб., 62; Сержп., 66. 2772. Майстра з Міра: што цяў, то дзіра. Дуб., 35. а) Майстра з Міра: што вытне, то дзіра. Fed., 188. б) Майсцер з Міра: дзе цюкне, там дзіра. Pietk., 330. 2773. Гомельцы — салаеды. Ром., Бел., I, 293. 2774. I без Парыч вас запарылі. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 2775. Гродзенскія зайцэ. М. Грынблат, 1953, Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁