Цыган дзецьмі сведчыцца. Нос, Слов., 576. 2746. Цягні, цыган, лёгкае! — I каўбаскі не цяжкі. Hoc, 181. 2747. У немцаў утэды пост, як мяса няма, а ўтэды свята, як няма работы. Fed., 203. 2748. У немца чы паросіцца, чы просіцца, то ўсё зароўна. Fed., 203. 2749. Пажджы рускі месяц. Fed., 267. а) Папамятуеш з рускі месяц. Fed., 267. 2750. Магілёўцы — трубалёты. Добр., Смол., 96. 2751. Магілёўцы — кулажнікі, кулагу на локаць прадаюць, а на палец прыбаўкі даюць. Нос, 78. 2752. Магілёўцы — кулажнікі, а смаленцы — ражкі. Дуб., 34; Нос, Слов., 258. 2753. Хамуты, хамуты пабіліся ў лямцы, расскакалісь, расплясалісь рослаўскія старцы. Добр., Смол., 96. 2754. Крычэўцы — вашчылы. Нос, Слов., 68. 2755. Во крычыць, аж у Крычаве чуваць. Рапан., 189. 2756. Угадай, зямец, колькі міль да Віцебску. Hoc, 166. 2757. Не адзін Гаўрыла ў Полацку. Czeczot, 111; Tyszk., 426; Fed., 107. а) He адзін Гаўрылька, што ў Полацку. Hoc, 101; Янк.. 73. б) Гаўрыла з Полацка. Ryp., 213; Fed., 107. 2758. Аршанцы — вапеннікі. Hoc, 120. 2759. Мсціслаўцы — недасекі. Hoc
26 👁