ПРЫРОДА, ЯЕ СТЫХІІ I З'ЯВЫ.
ЖЫВЁЛЬНЫ I РАСЛІННЫ СВЕТ
1. Зямля — маці, а праца — бацька. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11*.
2. Зямелька — матка наша: i корміць, i поіць, i адзяваець нас. Hoc, 49.
3. Зямля — нас усіх маці; яна нас корміць, яна нас прыгорне. Fed., 355. а) Зямелька нас корміць, а сама есці просіць. Нос, Слов., 208.
4. Зямля багацей ад усіх. Сержп., 17.
5. Зямля не згарыць, не ўтоне. Fed., 355. а) Зямля не тонець, не гарыць. Нос, 49. Вар.: Ром., Бел., I, 296.
6. На добрай зямлі добра надзея. Fed., 355.
7. Такая зямля добрая: пасадзі аглоблю — калёсы вырастуць. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
8. На добрай зямлі дзіця пасадзі, i тое вырасце. Сержп., 85. Вар.: Сержп., 32.
9. Якая зямля, такі i хлеб. Сержп., 85.
* Такія пашпарты даюцца да запісаў, якія захоўваюцца ў АІМЭФ. Яны азначаюць адпаведна прозвішча збіральніка, год i месца запісу, фонд, вопіс i справу.
81 👁