Гэтыя мазуры ўсе то на кпіны зроблены. Fed., 181.
2731. Мазур каб і смерць угледзеў, то не ўтоіцца. Fed., 181.
2732. Мазур то анно да гуляння зух. Fed., 181.
2733. Варшавяк як галодны, то свішча. Fed., 327.
а) Варшавяк як есці хоча, то палкаю круціць і свішча. Fed., 327.
2734. Каталік — у неба мык, русь — у пекла шусь. Гур., 74.
2735. Татары — добрыя гаспадары. Ляцкий, 45.
2736. Цыган цыганам. Fed., 69.
2737. Цыган знаў, што робіць: штоб кабыла гладка была, аўса дае. М. Стырнэ, 1949, Люб. 8.1.26.
2738. Каму што, а цыгану сала. 1961, Брасл. 13.9.5.
2739. Цыган дарогу знае і яшчэ пытае. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
2740. Цыгане не гардзяцца, дзе стаяць, там і садзяцца. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
2741. Цыган — не паган. Добр., Смол., 134.
а) Тым цыган не паган, што з панам па'бедаў. Дуб., Нар., 1.
2742. Большы бойся прыцыганкаў, чэмся цыган. Добр., Слов., 134.
2743. Увабраны, як пан, а робіць, як цыган. Ляцкий, 47.
2744. Маеш, цыгане, сведкі? — А як жа — жонкі і дзеткі. Fed., 60.
99 👁