2642. У вайну налгуцца, а ў моры намруцца. Аним., 262.
а) У голад намруцца, у вайну налгуцца. Dybow., 190.
2643. Лепей дома хлеб аўсяны, як на вайне пытляваны. Янк., 73.
2644. Пасля раці многа храбрых. Ром., Зап., III, 229.
2645. Адным вайна, а другім войначка. Янк., 72.
а) Каму вайна, а каму военка. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз.
б) Каму вайна — каму войначка, каму пятля — каму воўначка. І. Саламевіч, 1975, Слон.
2646. Бранісь, а на мір слова астаўляй. Ром., Зап., I, 214.
2647. Вайна каму вяроўка, а каму — дойная кароўка. Янк., 72.
2648. Пішчаньці волчя хваста бегают. ПВЛ, 59.
2649. Амсціслаў сціснуў. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
а) Мсціслаў не аднаго сціснуў. Нос., 80; Дуб., 35.
2650. Няма на свеці горшай вяры, як басурманы-татары. Ляцкий, 26.
2651. Страшан, як мангол. Зел., I, 125, Вілен. п.
2652. Рана татарам на Русьісці. Ром., Зап., III, 230.
2653. Татарскі сын вялікі, але дурань. Fed., 311.
2654. Арду твораць. Нос., 120.
2655. Мардва апанавала. Нос., 79; Дуб., 35.
2656. Погань апанавала. Нос., 128.
117 👁