РЭКРУТЧЫНА, САЛДАТЧЫНА. ВОЙНЫ. ВОДГУКІ НА ГІСТАРЫЧНЫЯ ПАДЗЕІ 2585. Гуляй, хлапец, будзе і на цябе лавец. Янк., 73. 2586. Гуляй, дзяцінка, пакуль добра гадзінка. Fed., 121. а) Гуляй, дзяціна, пакуль твая гадзіна. Нос., 30. 2587. Выхаваў дзяціну на ліхую гадзіну. Янк., 70. 2588. Некрут харошы будзець. Нос., 99. 2589. У лазу пашоў. Крэмнеў. 2590. Краснай (чырвонай) шапкі не мінуць. Нос., 69. 2591. Што ты мяне тыкаеш? Мяне цар пугавіцамі абтыкаў. Fed., 315. 2592. Хто хоча гора зажыць, няхай ідзе ў маскалі служыць. Fed., 179. 2593. Лепей дома касою касіць, чым у войску ранец насіць. Янк., 73. 2594. Кабы воля, нашоў бы сабе поля. Нос., 59; Сержп., 28. 2595. Каб далі волюшку, нашоў бы радную старонушку. Ляцкий, 15. 2596. Ні племені, ні роду, як бел камень у воду. Дуб., 37. Вар.: Fed., 261.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁