2579. У карчме ўсякі роўны. Fed., 137.
а) У касцелі і ў карчме ўсе роўныя. Fed., 140.
б) Касцёл і карчма — дзеля ўсіх. Fed., 140.
в) У карчме і ў бане ўсе роўныя дваране. Нос., 19.
2580. Шынкар п'яніцу любіць, ды дачкі за яго не аддасць. Янк., 66.
а) Карчмар п'яніцу любіць, а дачкі замуж не аддасць. Дразд.
2581. У шынкаркі (рандаркі) смаляныя лаўкі. Fed., 302.
а) У кабаке смалянэя лаўкі. Добр., Смол., 44.
2582. І мая хата не карчма. Мат., 181, Кап.
2583. Бальшое дзела, што баня згарэла, — кабакі гараць, і то нічога не гавараць. К. Кабашнікаў, 1970, Астр. 8.2.34.
2584. Рандарскае багацтва — крэйда. Дуб., 53.
85 👁