2478. Дае, што яму з носа спала. Fed., 73. 2479. Даць мы не можам, а забраць — зразу. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 2480. Дам на лета, але не на гэта. Fed., 73. 2481. Ёсць макацёр, ды сам маку не цёр. Крэмнеў. 2482. Прыйдзець каза да ваза. Tyszk., 426; Mien., 396; Ляцкий, 35; Сержп., 51; Pietk., 385; Юрч., 1974, 265. а) Прыйдзе коза да воза. Fed., 141. б) Прыйдзе каза і да майго ваза. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3. 2483. Прыдзе каза да ваза, будзе сена прасіць. Czeczot, 113. а) Прыйдзець коза да маго воза прасіць сена. Нос., 137; Dybow., 17. б) Прыйдзе коза да воза, да не будзе сена. Fed., 141. в) Прыйдзе каза да ваза да папросіць сянца, тагды скажуць: няма. Булг., 177. г) Прыйдзе каза да ваза — казе па хвасце. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. д) Прыдзе коза да воза прасіць аброку, дастане кіем па боку. Fed., 141. 2484. Яслі к коням не ходзяць. Ром., Бел., I, 316; Сержп., 51. а) Не яслі к коням, а коні к яслям ходзяць. Нос., 110. б) Не ідзе жолаб да каня, але конь да жалаба. Fed., 149, 365. 2485. Дзякуй, як дасі, а калі не дасі, то й сам не прасі. Ляцкий, 10. 2486. Ідзі дальшы, дзе хлеб таньшы. Нос., 54.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁