б) «Дай» — і на чуткі не чуе, а «на» — і глухі пачуе. Fed., 73. Вар.: Fed., 69. 2467. Ці даў бы, ці саўсем не даваў бы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 2468. Даюць, да з рук не выпускаюць. Pietk., 364. Вар.: А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24. а) Давалі, ды занадта моцна трымалі. Мат., 181, Радашк. б) Давай, ды з рук не выпускай. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. в) Даваць давалі, ды з кішані не вымалі. Ляцкий, 9. 2469. Адною рукою дае, а дзвюма адбірае. Fed., 72. 2470. Абяцана, да не дана. Нос., Слов., 356. 2471. І дай — плоха, і не дай — плоха. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 2472. Лай, анно грошы дай. Fed., 169. а) Лай, бай, а што траба, тое дай. Ляцкий, 18; Сержп., 3. б) Ці ківай, ці не ківай, а толькі дай. Сержп., 8. в) Што хочаце, гаварыце, але дайце, што маеце. Fed., 108. 2473. Дай да й наддай. Нос., 32. 2474. Што дам, а рэшта наківаю. Fed., 74. 2475. Ішоў бы далей, абы далі. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 2476. Не дай і не лай. Нос., 96; Сержп., 8; Fed., 74; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2; М. Грынблат, 1969, Лаг. а) Уж лучшы не дай, ды толькі не лай. Вас., 58. 2477. І дораць і вочы пораць. Крэмнеў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁