а) За дзякуй шубу не пашыеш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. б) За спасіба шубкі не справіш. Нос., 47. в) За дзенькуе ніц не купуе. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 2279. Нічога нічым не адбудзеш. Pietk., 308. а) Нічым чаго не адбудзеш. Ром., Бел., I, 305. 2280. Ад прыбылі галава не баліць. Ryp., 213; Нос., 158; 1961, Брасл. 13.9.5. а) З прыбытку галава не баліць. Czeczot, 114; Tyszk., 433; Шпил., 174; Киркор, 236; Dybow., 4; Pietk., 388; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40. б) Ад прыбытку няма бяды. Pietk., 388. 2281. Усе ліпкі на прыбыткі. Нос., 169. а) Вельмі ліпкі на прыбыткі. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28. 2282. Можна і з іголкі разбагацець. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.2. 2283. Жыццё павесіў на нітку, а сам думае аб прыбытку. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 2284. Дзе лёгкая прыбыль, там цяжкая гібель. Ахрым., 28. 2285. Дзе прыбыль чуюць, там памагачы снуюць (начуюць). Ляцкий, 7. а) Гдзе прыбыль, там памагачых гібель. Нос., 23. 2286. Касла загасла. Крапіва, 253. 2287. Без накладу барышу не нажывеш. Ром., Зап., I, 215. 2288. За бальшым барышом не ганісь, і маленькі барышок — кладзі яго ў мяшок. Добр., Смол., 123.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁