а) Харошы тавар сам сябе хваліць. Сержп., 17; Ахрым., 17.
2157. Абы тавар, купец будзе. Fed., 312; Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1.
а) Абы добры тавар, то купец найдзецца. Pietk., 395.
2158. Абы купец, тавар есць. Fed., 157.
2159. Тавар у возе — надзея ў бога. Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4.
2160. З худым таварам нечага патыкацца на торг. Нос., 159.
2161. Кажды купец свой тавар хваліць. Mien., 396. Вар.: Fed., 157; Pietk., 327.
а) Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2.
б) Кожны цыган сваю джуплу хваліць. Дуб., Нар., 68.
в) Цыган свайго каня хваліць; за плот валіць, але хваліць ды яшчэ й кажа: «Памажы падняць, дык будзем мяняць». 1961, Кап. 13.9.5.
г) Цыган за плот кідае, а ўсё хваліць. М. Грынблат, 1966, Петр.
2162. Добрага каня на рынак не выводзяць. Рапан., 191.
2163. Старага хвалі, да з двара валі, а маладога гудзі, да ў двары блюдзі. Нос., 155. Вар.: Нос., Слов., 124; Дуб., 37.
2164. Мера і вера. Dybow., 13.
а) Мера — вера. Ляцкий, 21.
б) Дзе мера, там вера. Fed., 184.
в) Мера — вера, а вага — праўда. Дразд.
2165. На ўсё ест мера. Fed., 184; Дразд.
90 👁