2131. Няма торгу без звадкі. Нос., 100.
2132. У торгу гневу няма. Fed., 313.
2133. Што то за торг, калі не ў шапцы. Tyszk., 434; Dybow., 192; Нос., 189.
2134. Без цыгана і ярмарка не бывае. А. Махнач, 1952, Узда. 13.10.15.
2135. На кожным кірмашы свой цыган. М. Грынблат, 1969, Жытк. 8.2.14.
2136. Без злодзеяў кірмаш не жыве. Fed., 144.
2137. З худога торгу добра і з сваім у двору. Нос., Слов., 637; Дуб., 57.
2138. Жывем, не гаруем, хлеба не купуем, а з рынку кормімся. Нос., 41; Дуб., 20.
2139. Паспееш з козамі на торг. Нос., 135; Fed., 141.
а) З казамі на торг яшчэ паспееш. Piełk., 325.
б) Мы са сваімі козамі на торг паспеем. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2.
2140. Не хапайся з казамі на торг: і коз прадасі і грошы праясі. Ляцкий, 28; Сержп., 140.
2141. Каза на торг не ідзе, яе вядуць. Fed., 141.
а) Каза не хоча на торг ісці, яе сілаю вядуць. Fed., 141.
2142. Прадаў кароўку — прадай і вяроўку. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
2143. Карову прадала і бойку аддала. Янк., Дыял., III, 160, Глуск.
113 👁