Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
ГАНДАЛЬ. ГРОШЫ. ПАЗЫКІ. ДАУГІ. КАРЧМА 2118. Першага торгу не мінай. Tyszk., 434; Dybów., 188; A. Махнач,1952,Уздз. 13.10.15. а) Першага торгу ніколі не мінай. Нос, 125; Ссржп., 707; Fed., 313; Pietk., 392. 2119. Не зявай, Хомка, калі ярмалка. Дуб., Нар., 111. 2120. Не хваліся, ідучы на базар, а як з базару. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.329. 2121. Не спяшы на торг, а спяшы з торгу. Добр., Смол., 123. 2122. Адным кірмаш, a другім жыцця нямаш. Янк. М., 18. 2123. Дзе Андрэй ды Тамаш, там цэлы кірмаш. Ляцкий, 10. 2124. Як пана нямаш, дык i кірмаш. Сержп., 130. 2125. Як быў кірмаш, то не было над наш. Fed., 144. 2126. У ix кірмаш, a ў нас работы нямаш. Янк., Дыял., I, 222, Глуск. 2127. Як паехаў так рок на кірмаш, то i сягоння нямаш. Fed., 212, 144. 2128. Сённі не на тваём рынку торг. Fed., 313. 2129. Сёння, паночкі, не ваш кірмаш. Янк., 47. 2130. Усё ён кірмашуе, пакуль грошы за пазухай чуе. Ляцкий, 5U
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 560  ▶