Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
д) Будзе i на маім рынку кірмаш. Fed., 144. е) Будзе i на нашым рынку торг. Fed., 313. 2110. Няхай i на нашым рынку будзе кірмаш. Fed., 144. 2111. У бога цэлая надзея. Tyszk., 412. 2112. Пажыву — усяго разжыву. М. Грынолат, 1966, Петр. 2113. Нечага мне тапіцца, бо ёсць такі чорт, што i мяне баіцца. A. Русіновіч, 1954, Светя. 13.3.29. 2114. Калі шанцуе, дык i Хвілімон танцуе. Шпил., 182. 2115. Не увесь свет у акне. Tyszk., 417. а) Не увесь свет, што ў вакне. Нос, 93; Дуб., 40; Pietk., 346. б) Не ўсё и свет, што ў вакне, ест i за акном. Fed., 308. в) Хіба толькі сонца, што ў акне? I на дварэ свеціць. A. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. г) Не ўсё то слонца, што ў ваконца. Шейн, II, 479, Ігум. п. д) Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца. Калянд., 1925. е) Не толькі сонца, што ў акне. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 2116. Перамелецца — мука будзець. Нос, 126; М. Рымша, 1957, Mas. 13.3.29. Вар.: Fed., 190, 227. а) Усё перамелецца, а мука будзе. Fed., 190. б) Ператрэцца, перамнецца — мука будзе. Ром., Бел., I, 306; Ляцкий, 24. в) Патрэцца, 'бамнецца — мука будзець. М. Грынолат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. г) Перамелецца мука — цеста будзе. Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40. 2117. Ліха перамелецца — дабро наступіць. Рапан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
9 👁
 ◀  / 560  ▶