Старонка 457
◀ / 560 ▶
д) Будзе і на маім рынку кірмаш. Fed., 144. е) Будзе і на нашым рынку торг. Fed., 313. 2110. Няхай і на нашым рынку будзе кірмаш. Fed., 144. 2111. У бога цэлая надзея. Tyszk., 412. 2112. Пажыву — усяго разжыву. М. Грынблат, 1966, Петр. 2113. Нечага мне тапіцца, бо ёсць такі чорт, што і мяне баіцца. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 2114. Калі шанцуе, дык і Хвілімон танцуе. Шпил., 182. 2115. Не ўвесь свет у акне. Tyszk., 417. а) Не ўвесь свет, што ў вакне. Нос., 93; Дуб., 40; Pietk., 346. б) Не ўсё й свет, што ў вакне, ест і за акном. Fed., 308. в) Хіба толькі сонца, што ў акне? І на дварэ свеціць. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. г) Не ўсё то слонца, што ў ваконца. Шейн, II, 479, Ігум. п. д) Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца. Калянд., 1925. е) Не толькі сонца, што ў акне. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 2116. Перамелецца — мука будзець. Нос., 126; М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. Вар.: Fed., 190, 227. а) Усё перамелецца, а мука будзе. Fed., 190. б) Ператрэцца, перамнецца — мука будзе. Ром., Бел., І, 306; Ляцкий, 24. в) Патрэцца, 'бамнецца — мука будзець. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. г) Перамелецца мука — цеста будзе. Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40. 2117. Ліха перамелецца — дабро наступіць. Рапан., 236.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 560 ▶