Старонка 452
◀ / 560 ▶
б) Ліха хутка набярэшся, да не хутка пазбудзеш. Fed., 164. в) Ліха скора нажывеш, ды не скора пражывеш. Ром., Бел., I, 300. 2059. Ліхое спора, не ўмрэ скора. Ром., Зап., III, 222. 2060. Ад ліха не адхрысцішся, не адпросішся. Сержп., 21. а) Ад ліхога не адкаснешся ні крыжом, ні нажом. Сержп., 56. 2061. Ад ліхога канца нідзе не ўцячэш. Fed., 135. 2062. Тагды замуж выйдзець ліха, калі свінні з поля будуць іці ціха. Нос., 162. 2063. Адно ліха не бывае. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 2064. Як пойдзець ліха зрання, аж да змяркання. Нос., 195; Fed., 164. 2065. Абы ліха ціха. Дуб., 4. Вар.: Fed., 164. 2066. Казала ліха, што будзе ціха. Ром., Бел., I, 298. а) Скажа ліха, калі не будзе ціха. Ляцкий, 41; Сержп., 137. 2067. Ліха не ляжыць (не ўсядзіць) ціха. Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107; А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112; В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24. а) Ліха не ўседзіць ціха — акажацца. Fed., 165. 2068. Як прыдзе ліха, то не ўседзіш ціха. Fed., 164. Вар.: Нос., 193. а) Як прыдзе ліханька, не ўседзіш ціхенька. Fed., 165. Вар.: Нос., 155, 88.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 560 ▶