2044. Засні, ліха, няхай дабро ўстане. Янк., 377. 2045. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць. Шпил., 174; Dybow., 4; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. Вар.: Нос., 122. а) Ад ліха ціха, да й добрага не чуваць. Нос., 122; Дуб., 4. Вар.: Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. 2046. Казала ліха, што не быць дабру. Нос., 59; Pietk., 376. а) Казала ліха, што дабра не будзе. Fed., 164. 2047. Ліха шчолачку знойдзе. Сержп., 22. а) Ліху плота не паставіш. Сержп., 22. 2048. Ліха не абыйдзеш, не аб'едзеш. Pietk., 376. 2049. Ліха й бокам вылазіць. Fed., 165. 2050. Ліха да дна, а там дарога адна. Нос., 73. 2051. Ліха дзіцяці не ўморыць, анно скрывіць. Fed., 164. 2052. Як даробіць ліха, прарэжуцца й зубы. Нос., 195. 2053. Няхай пазнае, пачом фунт ліха. Fed., 165. 2054. Ліхому ўсюды ліха. Fed., 164. 2055. Ліхам свет не перадышаш. 1961, Брасл. 13.9.5. 2056. Усякае ліха на пачопачцы. Нос., 169. 2057. Было ліха, да й пагоршала. Нос., 11; Дуб., 6; Сержп., 38; Pietk., 376. Вар.: Fed., 164. 2058. Не так скора ліха вылезець, як улезець. Нос., 103. а) Не так хутка ліха выгнаць, як яно ўлезе. Fed., 165.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁